Перайсці да зместу

Царква Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа
фр.: église Saint-Germain-l'Auxerrois
48°51′34″ пн. ш. 2°20′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Архідыяцэзія Парыжа
Благачынне Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа[d][2]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Архітэктар Jacques Ignace Hittorff[d]
Дата заснавання 1220
Матэрыял камень Сен-Лю[d]
Сайт saintgermainlauxerrois.fr (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа, таксама Царква Святога Германа Асерскага (фр.: Église Saint-Germain-l'Auxerrois) — рымска-каталіцкая царква ў 1-й акрузе Парыжа насупраць палаца Луўр.

Названа ў гонар святога Германа, сярэднявечнага біскупа Асера, які стаў папскім легатам і сустракаў святую Жэнеўеву, заступніцу Парыжа, падчас сваіх падарожжаў.

Знаходзячыся ў непасрэднай блізкасці ад Луўра, яна была каралеўскай парафіяльнай царквой. Першапачатковы храм Меравінгаў VI стагоддзя быў разбураны нарманамі. Цяперашняя царква была пабудавана ў ХІІІ стагоддзі з сур'ёзнымі зменамі ў XV і XVI стагоддзях. У царкве знаходзяцца магілы многіх вядомых мастакоў і архітэктараў, якія працавалі над Луўрам.

У 1572 годзе гук званоў царквы Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа абвясціў пачатак так званай Варфаламееўскай ночы, калі католікі забілі тысячы гугенотаў. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі інтэр'ер быў разбураны і храм ператвораны ў склад збожжа. Пасля пажару ў саборы Нотр-Дам у 2019 годзе рэгулярныя набажэнствы адтуль часова былі перанесены ў Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа.

Зноскі