Царква ў гонар вялебных Опцінскіх старцаў (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква ў гонар вялебных Опцінскіх старцаў
53°51′08″ пн. ш. 27°27′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Мінская епархія
Архітэктурны стыль драўляная архітэктура[d]
Архітэктар Тамара Аляксееўна Судзілоўская
Дата заснавання 2003
Дата пабудовы 2003 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў гонар вялебных Опцінскіх старцаў — храм Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Мінску. Знаходзіцца па адрасе вул. Касманаўтаў, д. 24, належыць Свята-Серафімаўскаму прыходу горада Мінска.

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 2003 годзе па праекце архітэктара Тамары Аляксееўны Судзілоўскай.

Будынак і аздабленне[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавае аблічча царквы і званіцы спалучае традыцыі беларускага драўлянага дойлідства і сучаснасці.

Царква мае чатырохярусны дубовы разны іканастас і разныя драўляныя ківоты, вырабленыя беларускімі майстрамі.

У царкве, у іконе св. Мікалая Мірлікійскага, захоўваецца часціца мошчаў гэтага Свяціцеля. Сама ікона з’яўляецца копіяй Барскай, асвечана на рацы з мошчамі св. Мікалая ў г. Бары ў Італіі. Таксама ў царкве захоўваюцца часціца мошчаў св. Серафіма Сароўскага і святыя мошчы сарака угоднікаў Божых.

Ахвярадаўцамі падораны храму абразы 18—19 ст., якія прадстаўляюць мастацкую і гістарычную каштоўнасць — св. Васы Іерусалімскай, Уяўлення Багародзіцы св. Сергію Раданежскаму, Мікалая Цудатворцы.

Спісы абразоў у храме — Божай Маці — «Неўпівальная чаша», «Казанская», «Усецарыца», «Дзяржаўная», «Млекакорміца», Троіца, святых — Ефрасінні Полацкай, Сергія Раданежскага, Уладзіміра, Аляксандра Неўскага, Іаана Кранштацкага, Опцінскіх старцаў, лекара Панцеляймона напісаны мастаком-іканапісцам Алегам Хамутовым. Таксама гэтым мастаком для царквы напісаны абраз Св. дабраверных Пятра і Фяўронні, заступнікаў сям’і.

Служба[правіць | правіць зыходнік]

Урачыстае асвячэнне адбылося 3 жніўня 2003 года.

Настаяцель прыходу протаіерэй Аляксандр Шырытон ў 1999 годзе блаславіў стварэнне пры царкве сястрынства св. страстацерпіцы Аляксандры і маладзёжнага цэнтра св. Серафіма Сароўскага. Дзейнасць гэтых суполак накіравана на ўдзел ва ўсіх справах прыходу, аказанне пасільнай дапамогі хворым і тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

У храме размяшчаецца паломніцкі аддзел Мінскай епархіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]