Царква Сімяона-Стоўпніка (Слуцк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Сімяона-Стоўпніка
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Слуцк, Барок
Канфесія Праваслаўе
Стан страчана

Царква Сімяона-Стоўпніка — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакладны час з’яўлення першай вядомай Сімяона-Стоўпнікавай царквы невядомы. У завяшчанні Рэгіны Гарватавай ад 1748 года прыводзіцца пералік слуцкіх цэркваў, у якім згадваецца і Сімяонаўская. На яе ўтрыманне ў адпаведнасці з завяшчаннем вылучалася 40 злотых. Гэта адна з ранейшых дакладных дат, якія адносяцца да Сімяонаўскай царквы.

Стаяла царква ў Новым горадзе непадалёк ад Навамейскай брамы на вуліцы Іванаўскай, побач з царквой Іаана Хрысціцеля.

На працягу другой паловы XVIII стагоддзя колькасць насельніцтва Слуцка змяншалася. У 1799 годзе з горада Сімяонаўскую царкву перавезлі ў сяло Баславічы, дзе ў 1794 годзе ад пажару пацярпела мясцовая царква.

На новым месцы ў 1865 годзе адбыўся рамонт храма, у вугле царкоўнага пляца ўзведзена новая драўляная двух’ярусная шатровая званіца, на якой мелася пяць званоў.

У 1912 годзе на змену драўлянай царкве пачалося будаўніцтва мураванага храма, якое ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, а потым рэвалюцыйнымі падзеямі, не было завершана.

У пачатку 1930-х гадоў прыход у Баславічах быў скасаваны. Недабудаваны мураваны храм стаў выкарыстоўвацца як складское памяшканне, а старая драўляная царква, у якой да гэтага часу працягваліся набажэнствы, была разабрана[1].

Зноскі

  1. Ігар Ціткоўскі.. Царква Сімяона-Стоўпніка. Наследие Слуцкого края (5 верасня 2016).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000.