Царква Уваскрасення Хрыстова (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Уваскрасення Хрыстова
53°57′22″ пн. ш. 27°36′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія БПЦ і праваслаўе
Епархія Мінская епархія
Першае згадванне 1998
Дата заснавання 1994
Будаўніцтва 19982008 гады
Сайт voskresprihod.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Уваскрасення Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Гамарніка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудава з цэглы на месцы масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. У 1998 годзе закладны камень асвячоны экзархам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. 4 мая 2008 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў храм.

Архітэктар царквы В. І. Раманенка.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. У аснове кампазіцыі кубападобны аб’ём, завершаны 5-купаллем на цыліндрычных барабанах. Прытвор вырашаны 3 прасламі з закамарным завяршэннем. Бакавыя фасады вылучаны арачнымі рызалітамі. Пласкасныя фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Ніжні крыптавы храм у імя святога праведнага Іаана Кармянскага. Капліца ў гонар Спаса Нерукатворнага[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]