Царква Успення Маці Божай (Мар’іна Горка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Царква Успення Маці Божай
Marjina Horka, Padbłońnie. Мар’іна Горка, Падблоньне (1901-17).jpg
53°31′46″ пн. ш. 28°07′51″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Мар’іна Горка
Дата заснавання 1871
Дата скасавання 4 лістапада 1940

Царква Успення маці Божай — колішні храм у в. Падблонне, зараз г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1859 г. настаяцелем Пакроўскай царквы ў Навасёлках стаў малады святар Фама Русецкі, які скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Сваю дзейнасць па ўзвядзенні храма Фама Русецкі пачаў са збору ахвяраванняў. Першыя грошы на будаванне храма ўнеслі сяляне блізкіх валасцей. У 1866 г. ён аб’ехаў шэраг гарадоў, пабываў у Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Вільні і сабраў 15000 рублёў. З дапамогай міністра ўнутраных спраў Макава будаўнічыя матэрыялы ўдалося атрымаць бясплатна. У 1871 г. заклалі падмурак храма, а праз 8 гадоў будаванне завяршылася. 30 жніўня 1879 г. яе асвяцілі імем Успення Маці Божай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Каменная і даволі ўмяшчальная, яна па сваім архітэктурным стылі напамінала грэчаскія цэрквы. Храм узводзіўся па плане грэчаскай царквы Святога Дзмітрыя[ru] ў Санкт-Пецярбургу. Апошняя ж па сваім выглядзе была вельмі падобна на сусветна вядомы сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі.

Сабор быў пяцігаловым, вельмі хораша вымалёўваўся на ўзвышэнні. Меў тры ўваходы: 1-ы з боку чыгункі для ўсякага люду, 2-і з боку тэхнікума для студэнтаў, 3-і ад маёнтка, для сям’і Макова. За саборам стаяла капліца.

Унутры сабора быў багаты роспіс.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]