Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Новы Свержань)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы
Успенская царква
Успенская царква
53°27′08″ пн. ш. 26°44′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Новы Свержань
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Ордэнская прыналежнасць Базыльяне
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Першае згадванне 1590
Дата заснавання 1743
Дата пабудовы 1743 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000619шыфр 612Г000619
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Новы Свержань (Стаўбцоўскі раён). Помнік архітэктуры барока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў пач. XX ст.
Інтэр'ер царквы ў 1910 годзе

Амаль адначасова з Петрапаўлаўскім касцёлам, у 1590 годзе, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка заснаваў у Новым Свержані ўніяцкую Успенскую царкву, магчыма, вымушаны падтрымліваць традыцыі Храптовічаў. Дакументам ад 10 верасня 1592 года ён вылучыў на гэтую царкву тры валокі зямлі, сенажаць і бясплатны памол на млыне.

Мураваны касцёл пры заснаваным князем Міхаілам Радзівілам манастыры базыльян на месцы драўлянай царквы узведзены ў 1743 г. як. Пасля скасавання ордэна ў 1833 г. пераасвячона ў праваслаўную царкву.

У час Вялікай Айчыннай вайны была пашкоджана: купал-званіца разбіты снарадамі, у некаторых месцах адбіта тынкоўка, прабіты дах. У канцы 1940-х гг. адрамантавана. Да 1980-х гг. не дзейнічала.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Успенская царква

Храм аднавежавы, складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага аб'ёмаў. Па баках апошняга прыбудаваны рызніцы. Над бабінцам надбудавана квадратная ў плане вежа, увянчаная фігурнай барочнай галоўкай. Грані яе апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі, якія імітуюць вокны. Вянчае вежу фігурная барочная галоўка. Сцены царквы ў верхняй частцы члянёны паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Адзіным дэкаратыўным элементам фасада з'яўляецца партал бакавога заходняга ўвахода.

Інтэр'ер зальнага тыпу. У паўночнай частцы асноўнага аб'ёму вылучаны бабінец з двума бакавымі ўваходамі. Хоры падтрымліваюцца дзвюма драўлянымі калонкамі. Перакрыцце бэлечнае з плоскай падшыўной столлю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]