Царква Усіх Святых (Пірэвічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Царква Усіх Святых, Пірэвічы)
Славутасць
Царква Усіх Святых
52°47′15″ пн. ш. 30°19′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пірэвічы
Канфесія БПЦ
Епархія Гомельская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Будаўніцтва 1902
Map

Царква Усіх Святых — праваслаўны храм у вёсцы Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1902 годзе з цэглы паводле праекта П. І. Калніна на сродкі памешчыка Раговіча[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевая крыжападобная ў плане кампазіцыя храма складаецца з выцягнутага па папярочнай восі прытвора, прамавугольнай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглай апсіды з бакавымі рызніцамі такога ж абрысу. У сілуэце будынка дамінуе асноўны кубападобны аб’ём, апяразаны па перыметры какошнікавым парапетам, завершаны пакатым шатровым дахам з двух’ярусным (цыліндры на васьмерыку) купальным барабанам. Галоўны ўваход аформлены магутным ганкам-рундуком з арачнымі прасветамі, вуглавыя ўваходы (паміж трапезнай і малітоўнай залай) — ганкамі пад навісямі. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў фігурных з кілепадобнымі сандрыкамі ліштвах. Архітэктура будынка мае насычанае пластыка-дэкаратыўнае і колеравае рашэнне. Са старажытнарускай царкоўнай архітэктуры пазычаны вуглавыя ўразныя калонкі, маёлікавыя паліхромныя шырынкі і круглыя разеткі, закамары і какошнікі, аркатурныя і гарадковыя фрызы.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры сяродкрыжжа перакрыта сферычным купалам з ліхтаром, падтрыманым магутнымі аркамі і вуглавымі парусамі, трапезная і прыдзелы — цыліндрычнымі скляпеннямі. Цокальная частка сцен абліцавана керамічнай пліткай.

Зноскі

  1. Виленский календарь на 1910 г. С. 96.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]