Спаса-Узнясенская царква (Моладава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Спаса-Узнясенская царква
Царква на малюнку Н. Орды, 1864
Царква на малюнку Н. Орды, 1864
52°17′22,60″ пн. ш. 25°41′30,13″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Моладава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 18 ст.
Рэліквіі і святыні Звон з Моладава
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000271шыфр 113Г000271

Спаса-Узнясенская царква (Брэсцкая вобласць)
Спаса-Узнясенская царква
Спаса-Узнясенская царква

Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва як уніяцкая, перабудавана ў сярэдзіне 19 ст.[1] У 1894 г. на будаўніцтва храма была выдзелена сума ў 3000 руб. па духоўным завяшчанні П.І.Медынцавай. Першапачатковы храм адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1864 г. Адрэстаўрыравана прыхаджанамі ў 1990 г.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Асноўны прамавугольны зруб і пяцігранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі накрыты агульным гонтавым дахам з застрэшкамі ў месцы злучэння аб'ёмаў і цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да галоўнага фасада ў 19 ст. дабудавана двух'ярусная васьмерыковая шатровая званіца. На фоне вертыкальнай шалёўкі сцяны вылучаюцца стральчатыя аконныя праёмы ў разных ліштвах.

На званіцы знаходзіцца падпісны медны звон 1583 г., адліты ў г. Коўна майстрам Марцінам Гофманам за кошт мсціслаўскага кашталяна Сымона Война — уладальніка Моладаўскага маёнтка (на звон нанесены герб Войнаў). Быў перанесены з папярэдняй царквы.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Апсіду вылучае драўляны іканастас 19 ст. Абразы 19 ст.: «Архангел Міхаіл», «Феадосій Цудатворац», «Хрыстос Пантакратар», «Архангел Гаўрыіл», «Маці Божая з дзіцем», «Маці Божая Чантахоўская», «Саваоф».

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 278, арк. 1 — 13.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]