Царква міру ў Свідніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Царква міру (Свідніца))
Прыходская царква
Царква міру ў імя Святой Тройцы
польск.: Kościół Pokoju pw. Świętej Trójcy
ням.: Friedenskirche "Zur Hl. Dreifaltigkeit"
Царква міру ў Свідніцы (паўднёвы бок)
Царква міру ў Свідніцы (паўднёвы бок)
50°50′46″ пн. ш. 16°29′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Свідніца
Канфесія Лютэранства
Епархія Вроцлаўская дыяцэзія Евангелічна-Аўгсбургскай царквы ў Польшчы
Благачынне Вроцлаўская дыяцэзія Евангелічна-Аўгсбургскай царквы ў Польшчы[d]
Архітэктурны стыль барока, прускі мур
Будаўнік Евангелічная абшчына Свідніцы
Архітэктар Альбрэхт фон Себіш
Дата заснавання 1657
Будаўніцтва 16561657 гады
Матэрыял драўніна
Сайт luteranie.wroc.pl/?p=63
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква міру ў імя Святой Тройцы (польск.: Kościół Pokoju pw. Świętej Trójcy; ням.: Friedenskirche "Zur heiligen Dreifaltigkeit") — драўляны евангелічны храм у Свідніцы ў Сілезіі, лічыцца найвялікшай драўлянай царквою ў Еўропе. З 2001 года царква разам з Царквою міру ў Явары ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Свідніцкая Царква міру паводле Фрыдрыха Бернхарда Вернера (1748)

Па рашэнні Вестфальскага міру ў 1648 годзе сілезскім пратэстантам было дазволена пабудаваць тры «царквы міру»: у Глогаве, Свідніцы і Явары. Праўда, пры гэтым трэба было выканаць цэлы рад умоў: было забаронена выкарыстоўваць камень і цэглу ў якасці будаўнічага матэрыялу, можна было выкарыстоўваць толькі дрэва, гліну і салому. Цэрквам не дазвалялася таксама мець вежы і званы. Участак пад царкву мог быць выдзелены толькі за межамі гарадскіх сцен. Будаўніцтва не магло цягнуцца даўжэй за год. Выдаткі на будаўніцтва лажыліся на абшчыну.

Свідніцкая царква была пабудавана па праекце вроцлаўскага архітэктара Альбрэхта фон Себіша (1610—1688). Закладка фундамента адбылася 23 жніўня 1656 года. Ужо праз 10 месяцаў будаўніцтва, 24 чэрвеня 1657 года, прайшло першае богаслужэнне.

Царква, узведзеная як фахверкавая канструкцыя, мела плошчу каля 1090 м² і ўмяшчала каля 7500 чалавек, у тым ліку мела каля 3000 сядзячых месцаў. Унутранае ўбранства вытрымана ў стылі барока. Арган быў зроблены ў 1666—1669 гадах Крыстафам Клозэ з Бжэга. Купель 1661 года паходзіць з майстэрні Панкрація Вернера з Яленяй Гуры. Столь была распісана ў 1696 годзе Крыстафам Каліцкім і Крысціянам Зюсэнбахам. Готфрыд Аўгуст Хофман зрабіў кафедру (1729) і алтар (1752).

Згодна з Альтранштэдцкім пагадненнемbede 1707 года было дазволена дабавіць вежу і званы. Пасля гэтага ў 1708 годзе каля царквы была пабудавана званіца, таксама ў фахверкавым стылі.

Званіца Свідніцкай Царквы міру

Пасля палітычнага крызісу ў Польшчы ў канцы 20-га ст. стала магчымым пачаць рэстаўрацыю царквы, але ў 2002 годзе з-за недахопу фінансавання работы па ўнутранай рэканструкцыі прыйшлося спыніць[1].

Падобныя канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Падобную фахверкавую канструкцыю (як цэрквы міру ў Явары і Свідніцы), маюць будынкі міліцкай Царквы ласкіbede (Міліч), "Гранічнай царквы"bede ў Пагажэліскайbede і "Уступленай царквы"bede ў Прачах Аджаньскіхbede.

Евангелічная школа пры царкве[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Альтранштэдцкага пагаднення ад 22 жніўня 1707 года пры Цэрквах міру было дазволена пабудаваць евангелічныя школы. Узвядзенне Свідніцкай школы латыні пачалося 6 сакавіка 1708 года, к канцу года будынак быў гатовы. У час Сямігадовай вайны ў 1761 годзе будынак быў моцна пашкоджаны. У 1813 годзе школа стала гімназіяй, а ў 1822 — гарадской установай. У 1854 годзе яна была пераведзена ў новы будынак.

Да вядомых навучэнцаў адносяцца Іаган Хрысціян Гюнтэрbede і Карл Готхард Лангхансbede, архітэктар Брандэнбургскіх варот.

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Арганістам царквы са снежня 1729 года быў Крыстаф Готлаб Векер (1700—1774), вучань Іагана Себасцьяна Баха. З гэтай нагоды з 2000 года праводзіцца штогадовы летні Бахаўскі фестываль (польск.: Międzynarodowy Festiwal Bachowski).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Thomas Greif: Hölzernes Weltwunder — Die Friedenskirche von Schweidnitz ist konfessionell und kunstgeschichtlich einmalig Архівавана 24 верасня 2015.; Sonnagsblatt Bayern, 15. Februar 2015, abgerufen am 6. Mai 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stephan Aderhold: Chronologische Musikgeschichte der evangelischen Gemeinde in der Friedenskirche zu Schweidnitz unter Berücksichtigung der Entwicklung ihres Kirchenarchivs — Historia muzyki Kościoła Pokoju w Świdnicy z uwzględnieniem rozwoju archiwum kościelnego. elektronische Publikation, Świdnica 2015.
  • Stephan Aderhold: Katalog der Musikalien und Archivalien der Friedenskirche zu Schweidnitz. elektronische Publikation, Świdnica 2012.
  • Reiner Sörries: Von Kaisers Gnaden — Protestantische Kirchenbauten im Habsburger Reich, Böhlau 2008.
  • Agnieszka Seidel-Grzesińska: Das «sichtbare Wort Gottes» an der Decke der evangelischen Friedenskirche zu Schweidnitz. In: Kulturgeschichte Schlesiens in der Frühen Neuzeit, Tübingen 2005, S. 911-924.
  • Hans Caspary: Die schlesischen Friedenskirchen in Schweidnitz und Jauer: ein deutsch-polnisches Kulturerbe. Deutsches Kulturforum Östliches Europa. Mit einer Einleitung von Andrzej Tomaszewski. Potsdam 2005.
  • Jörg Deventer: Gegenreformation in Schlesien. Die habsburgische Rekatholisierungspolitik in Glogau und Schweidnitz 1526—1707. Köln, Weimar, Wien 2003 (Neue Forschungen zur schlesischen Geschichte 8)
  • Izabella Gawin, Dieter Schulze, Reinhold Vetter: Schlesien — Deutsche und polnische Kulturtraditionen in einer europäischen Grenzregion. (DuMont-Kunst-Reiseführer), DuMont Verlag Köln 1999, ISBN 3-7701-4418-X; S. 139-141
  • Die Friedenskirche zu Schweidnitz. Hrsg. von der Evangelischen Kirchengemeinde Schweidnitz und dem Bundesverband der Deutschen Jugend in Europa. Schweidnitz und Bonn 1993 (Blätter zur Kulturarbeit 72).
  • Hellmuth Bunzel: Die Friedenskirche zu Schweidnitz. Geschichte einer Friedenskirche von ihrem Entstehen bis zu ihrem Versinken ins Museumsdasein. Ulm/Donau 1958.
  • Ludwig Worthmann: Führer durch die Friedenskirche zu Schweidnitz. Schweidnitz und Breslau 1929.
  • Adolf Wasner: Die Schweidnitzer Friedenskirche zur heiligen Dreifaltigkeit. Schweidnitz 1924.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]