Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Белаазёрск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Царква прападобнага Серафіма Сароўскага
Царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага на паштовай марцы
Царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага на паштовай марцы
52°28′22″ пн. ш. 25°10′13,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Белаазёрск
Канфесія Праваслаўе
Архітэктар Леанід Васілевіч Макарэвіч
Будаўніцтва 19921995 гады
Стан дзейнічае

Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на перакрыжаванні вуліц Леніна і Міру.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1992—1995 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Уяўляе сабой цынтрычнае квадратнае ў плане збудаванне зграбных вертыкальна выцягнутых прапорцый, маляўнічага сілуэта, які фарміруе 5-купалле. Цэнтральны цыбулепадобны купал узняты на 8-гранны светлавы барабан, вуглавыя «апостальскія» купалы завяршаюць стройныя, узнятыя над фасадамі вежы. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца складаным рытмам высокіх арачных аконных праёмаў. Паменшанага маштабу прытвор і бакавыя прыдзелы таксама вырашаны трыма арачнымі прасламі, завершанымі макаўкамі. Уваходная высокая паперць аформлена кілепадобным казырком[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]