Царква прытулку Святога Яна (Талін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква прытулку Святога Яна
Jaani Seegi kirik
Царква, 2011 год
Царква, 2011 год
59°26′01″ пн. ш. 24°45′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Талін
Канфесія лютэранства
Епархія Armenian diocese of Russia and New Nakhijevan[d]
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль барока
Першае згадванне 1237
Дата заснавання XIV стагоддзе
Будаўніцтва XIV стагоддзе
Настаяцель Тэр Хосраў[1]
Статус ахоўваецца дзяржавай
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква́ прыту́лку Свято́га Я́на (эст.: Jaani Seegi kirik) — лютэранская царква ў Таліне па адрасе Тартуская шаша, 16А. Помнік архітэктуры XV—XVIII стагоддзяў. З 1994 года будынак царквы, які шмат стагоддзяў адносіўся да комплексу будынкаў прытулку для старых Святога Яна, знаходзіцца ў арэндзе ў Армянскай Апостальскай царкве Эстоніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIV стагоддзі ў комплексе лепразорыя Святога Яна паўстала першая каплічка. Да XVI стагоддзя прытулак быў багатай, эканамічна і юрыдычна аўтаномнай установай, з уладаннямі ў Хар’юмаа, Вырумаа; шпіталём, жылымі кварталамі для пракажэных, вадзяным млыном, стайняй, кузняй, саўнай і іншымі збудаваннямі ў Таліне.

Падзеі Лівонскай вайны змусілі талінскі магістрат прыняць рашэнне праз знос капліцы з прычыны блізкасці да гарадскіх муроў. Будынак мог стаць умацаваннем у руках падыходзячага ворага, і ў 1570 годзе ўвесь комплекс лепразорыя быў зруйнаваны. Па вайне, у канцы стагоддзя, ён быў адноўлены, але ўжо не меў ранейшага багацця і стаў звычайным шпіталём і прытулкам для старых.

Замест капліцы ў 1648 годзе была пабудавана царква, але ўжо ў іншым месцы. У XVIII стагоддзі яна была павялічана. У XIX стагоддзі царкву пакрылі шчытавым дахам і дабудавалі неабарочную вежу.

За савецкім часам царква выкарыстоўвалася як склад.

У маі 1994 будынак, які належыць Эстонскай лютэранскай царкве, аддадзены ў арэнду на 99 гадоў парафіі Святога Рыгора Армянскай Апостальскай царквы Эстоніі. Суполка, зарэгістраваная ў 1993 годзе, занялася яе рэстаўрацыяй і добраўпарадкаваннем. На перыяд перабудовы армянскія набажэнствы ладзіліся ў памяшканнях Шведскай царквы Таліна. 17 чэрвеня 2001, да 1700-годдзя заснавання хрысціянскай дзяржаўнасці ў Арменіі, адбылося асвечанне адрэстаўраванага храма, да гэта даты ў царкоўным двары быў усталяваны хачкар, прывезены з Арменіі.

У царкве знаходзяцца копіі твораў знакамітых армянскіх мастакоў з выявамі Багародзіцы, Святога Рыгора Асветніка, Месропа Маштоца, Святога Саркіса  (англ.), Хрыста Збавіцеля.

Зноскі

  1. Асмик Хараджанян.. Армянский крест в Таллине (руск.). «Голос Армении» (18 чэрвеня 2010). Праверана 15 верасня 2012.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]