Царква ў гонар Адсячэння Главы Іаана Прадцечы (Межная Слабада)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква ў гонар Адсячэння Главы Іаана Прадцечы
52°57′04″ пн. ш. 26°36′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Межная Слабада
Канфесія Праваслаўе
Епархія Слуцкая
Благачынне Клецкае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Будаўніцтва канец XIX стагоддзя — пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000205шыфр 613Г000205
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў гонар Адсячэння Главы Іаана Прадцечы — праваслаўны храм у в. Межная Слабада Клецкага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў цэнтры вёскі, на могілках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана на мяжы XIX—XX стагоддзяў з дрэва з брамай-званіцай. Да 1990-х гадоў не дзейнічала. Адноўлена ў 1993 годзе. Прыпісная да Свята-Петра-Паўлаўскай царквы в. Галынка.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор народнага дойлідства. Храм прамавугольны ў плане, з трохграннай апсідай. Вальмавы дах завершаны па цэнтры васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход праз невялікі прытвор. Перад царквой пастаўлена двух’ярусная чатырохгранная каркасная званіца з шатровым верхам. Сцены 2-га яруса прарэзаны ромбападобнымі праёмамі. Першы ярус выкананы ў выглядзе брамы. Гарызантальная шалёўка сцен аб’ядноўвае званіцу і царкву ў адзіны архітэктурны ансамбль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]