Царква ў гонар Раства Хрыстова (Ражанка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква ў гонар Раства Хрыстова
53°32′01″ пн. ш. 24°43′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Ражанка
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Шчучынскае
Дата пабудовы XX стагоддзе
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Ражанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Савецкай, 14а.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1990-х гадах была зарэгістравана рэлігійнага грамада ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца. У 1996 годзе было вырашана будаваць храм. 27 лютага 1998 года рашэннем Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта быў перададзены ўчастак зямлі з будынкам. Будынак пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя і з’яўляўся былой сінагогай, якая была пераабсталяваная ў пасляваенны час у сельскі клуб.

30 верасня 2004 года храм быў асвячоны ў гонар Раства Хрыстова архіепіскапам Арцеміем.

У 2004—2005 гадах узведзена цагляная агароджа вакол храма і ўстаноўленыя арачныя чарырохстопныя брамы над уваходам да храма[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]