Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых
53°39′08″ пн. ш. 23°51′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Гродзенскае
Будаўніцтва 20022011 гады
Стан дзейнічае
Сайт svbs.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых — мураваны праваслаўны храм у Гродне. Знаходзіцца на праспекце Янкі Купалы, 90.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе па блаславенні мітрапаліта Філарэта была зарэгістравана грамада. У 1999 годзе быў ўсталяваны крыж на месцы будучага будаўніцтва храма. У снежні 2000 года на месцы будаўніцтва храма быў усталяваны чыгуначны вагон.

1 красавіка 2002 года пачаліся работы па ўзвядзенні храма. 12 чэрвеня 2005 года епіскап Арцемій асвяціў ніжні храм у гонар мучаніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага. 3 мая 2009 года былі асвечаны і ўстаноўлены крыжы і тры залатыя купалы, выкананыя ў візантыйскім стылі.

7 лістапада 2011 года мітрапаліт Філарэт асвяціў верхні храм[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут Гроднаграмадзянпраект выканаў дакументацыю па будаўніцтве храма, царкоўнага дома, трансфарматарнай падстанцыі і кацельні. Аўтарам і галоўным архітэктарам храма стала Ніна Сяргееўна Емяльянава, галоўным інжынерам праекта — Уладзімір Рыгоравіч Дзем’янчук[2].

Зноскі