Царква ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці (Дзісна)
Выгляд
Славутасць | |
Царква ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Дзісна |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці — праваслаўны храм у г. Дзісна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1904 годзе з цэглы, дабудавана ў канцы XX стагоддзю сілікатнай цэглай. Побач з царквой пастаўлена цагляная двух’ярусная чацверыковая шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры «цаглянага» стылю. Прамавугольны ў плане аб’ём з пяціграннай апсідай накрыты вальмавым гонтавым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Плоскасныя неатынкаваныя фасады апяразаны карнізам простага профілю з 2-граннымі заломамі на бакавых фасадах, якія рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі. Уваход вылучаны рызалітам і кансольным казырком.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці (Дзісна)
- Царква ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці (Дзісна) на сайце Radzima.org
- Царква ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці (Дзісна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)