Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» (Івацэвічы)
Славутасць | |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» | |
---|---|
![]() | |
52°42′48″ пн. ш. 25°20′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Івацэвічы |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Пінская |
Благачынне | Івацэвіцкае |
Архітэктар | Л. В. Макарэвіч |
Будаўніцтва | 1990—2006 гады |
![]() |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» — праваслаўны храм у г. Івацэвічы, размешчаны па адрасе вул. Дэпутацкая, 2.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы паводле праекта, створанага ў Маскоўскай патрыярхіі рыжскімі будаўнікамі. Папярэдні мураваны храм быў пабудаваны ў 1870 годзе на ўрадавыя сродкі.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Вырашана ў стылізаваных формах старажытна-рускага царкоўнага дойлідства. У аснове кампазіцыі вертыкальна выцягнуты 4-гранны купальны аб'ём, завершаны 5-купаллемі раскрапаваны трайнымі закамарамі з вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Алтарны фасад завяршаецца паўкруглымі апсідамі пад сферычнымі пакрыццямі, франтальны — нізкім прытворам з макаўкай над двухсхільным дахам і бакавымі цыліндрычнымі хрысцільнямі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. -стар. 181.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» (Івацэвічы)
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» (Івацэвічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» (Івацэвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)