Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць»
55°32′30″ пн. ш. 28°37′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Наваполацк
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая
Благачынне Полацкае
Будаўніцтва 2008
Сайт n-radost.by
Map

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» — мураваная праваслаўная царква Наваполацка. Размяшчаецца на вуліцы 1-я лінія, д. 10.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1990-х гадоў XX стагоддзя прыдатным памяшканнем для храма стала былая пральня. Побач размяшчаўся будынак былой гарадской лазні. Менавіта на яе падмурку будуецца новы храм. Службы пачаліся ў былой пральні пасля невялікай рэканструкцыі. Першапачаткова храм «Неспадзяваная Радасць» уваходзіў у склад прыхода царквы святога Архангела Міхаіла.

Сваю назву царква атрымала ад храмавай іконы, якую падарыў Наваполацку епіскап Глеб (Савін).

Афіцыйна прыход царквы іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» быў зарэгістраваны 21 красавіка 1997 года ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.

Пачаткам будаўніцтва храма лічыцца лета 2008 года, незадоўга да святкавання 50-годдзя горада г. Наваполацка[1].

17 лютага 2009 года былі забіты першыя палі. 2 красавіка 2009 года было пачата будаванні ніжняга храма. 18 красавіка 2011 года быў усталяваны галоўны купал[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Банщикова, О. Новая веха / О. Банщикова // Новая газета (Наваполацк). — 2009. — 24 сак. — С. 1.
  • Бегунова, Е. «Здесь будет новый храм!» / Е. Бегунова // Віцебскі рабочы. — 2009. — 28 марта. — С. 2.
  • Вахрамеева, И. «Носите тяготы друг друга …» / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). — 2001. — 15 мая. — С. 1.
  • Рыжкова, Н. Колокольный перезвон / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. — 2013. — 30 крас. — С. 6.
  • Стёпкина, Л. Долгожданный храм / Л. Стёпкина // Полоцкие епархиальные ведомости. — 2012. — № 2 (апр.) — С. 2.