Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» (Брэст)
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» | |
---|---|
52°07′09″ пн. ш. 23°39′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктар | Анатоль Міхайлавіч Гуляка[d] |
Будаўніцтва | 1997—2017 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» — праваслаўны храм у Брэсце. Знаходзіцца на вул. Беларуская, 45.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 1994 года па благаславенні архіепіскапа Канстанціна была ўтворана абшчына. Кіраўніцтвам Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў бязвыплатна перададзены будынак хірургічнага корпуса бальніцы. Быў сабраны часовы драўляны храм.
1 студзеня 1995 года была здзейсненая першая літургія. 22 мая 1997 года быў закладзены першы камень у падмурак новага храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць». 31 сакавіка 2011 года на купальную сістэму царквы быў усталяваны надкупальны крыж.
6 лістапада 2014 года быў асвячоны ніжні храм епіскапам Іаанам. 6 лістапада 2017 года быў асвячоны верхні храм епіскапам Іаанам[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктарам храма з’яўляецца Анатоль Міхайлавіч Гуляка[2].