Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» (Кеўлы)
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» | |
---|---|
54°23′47″ пн. ш. 26°26′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Кеўлы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Лідская епархія |
Дата пабудовы | 1862 год |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» — праваслаўны храм у в. Кеўлы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1862 годзе з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры з рысамі позняга класіцызму. Складаецца з прамавугольных у плане малітоўнай залы і апсіды, накрытых асобнымі двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад атынкаваны, дэкарыраваны шырокімі лапаткамі, люкарнамі, цягамі, карнізамі з сухарыкамі. З боку галоўнага фасада — званіца з макаўкай. На фоне бутавай паліхромнай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя карнізы і ліштвы прамавугольных аконных праёмаў.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўнутранай прасторы над вузкім прытворам — хоры з драўлянай балюстрадай. Апсіда адзелена ад малітоўнай залы драўляным іканастасам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.