Царква ў гонар вялебных Опцінскіх старцаў (Мінск)
| Славутасць | |
| Царква ў гонар вялебных Опцінскіх старцаў | |
|---|---|
| | |
| 53°51′08″ пн. ш. 27°27′30″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
| Епархія | Мінская епархія |
| Архітэктурны стыль | драўляная архітэктура[d] |
| Архітэктар | Тамара Аляксееўна Судзілоўская |
| Дата заснавання | 2003 |
| Дата пабудовы | 2003 год |
Царква ў гонар вялебных Опцінскіх старцаў — храм Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Мінску. Знаходзіцца па адрасе вул. Касманаўтаў, д. 24, належыць Свята-Серафімаўскаму прыходу горада Мінска.
Будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 2003 годзе па праекце архітэктара Тамары Аляксееўны Судзілоўскай.
Будынак і аздабленне
[правіць | правіць зыходнік]Вонкавае аблічча царквы і званіцы спалучае традыцыі беларускага драўлянага дойлідства і сучаснасці.
Царква мае чатырохярусны дубовы разны іканастас і разныя драўляныя ківоты, вырабленыя беларускімі майстрамі.
У царкве, у іконе св. Мікалая Мірлікійскага, захоўваецца часціца мошчаў гэтага Свяціцеля. Сама ікона з’яўляецца копіяй Барскай, асвечана на рацы з мошчамі св. Мікалая ў г. Бары ў Італіі. Таксама ў царкве захоўваюцца часціца мошчаў св. Серафіма Сароўскага і святыя мошчы сарака угоднікаў Божых.
Ахвярадаўцамі падораны храму абразы 18—19 ст., якія прадстаўляюць мастацкую і гістарычную каштоўнасць — св. Васы Іерусалімскай, Уяўлення Багародзіцы св. Сергію Раданежскаму, Мікалая Цудатворцы.
Спісы абразоў у храме — Божай Маці — «Неўпівальная чаша», «Казанская», «Усецарыца», «Дзяржаўная», «Млекакорміца», Троіца, святых — Ефрасінні Полацкай, Сергія Раданежскага, Уладзіміра, Аляксандра Неўскага, Іаана Кранштацкага, Опцінскіх старцаў, лекара Панцеляймона напісаны мастаком-іканапісцам Алегам Хамутовым. Таксама гэтым мастаком для царквы напісаны абраз Св. дабраверных Пятра і Фяўронні, заступнікаў сям’і.
Служба
[правіць | правіць зыходнік]Урачыстае асвячэнне адбылося 3 жніўня 2003 года.
Настаяцель прыходу протаіерэй Аляксандр Шырытон ў 1999 годзе блаславіў стварэнне пры царкве сястрынства св. страстацерпіцы Аляксандры і маладзёжнага цэнтра св. Серафіма Сароўскага. Дзейнасць гэтых суполак накіравана на ўдзел ва ўсіх справах прыходу, аказанне пасільнай дапамогі хворым і тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
У храме размяшчаецца паломніцкі аддзел Мінскай епархіі.
