Царква ў імя святога Сімяона Стоўпніка (Барок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква ў імя святога Сімяона Стоўпніка
53°04′52″ пн. ш. 27°21′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Барок
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Слуцкая епархія
Архітэктурны стыль неарускі стыль
Будаўніцтва 19121916 гады
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Царква ў імя прападобнага Сімяона Стоўпніка — праваслаўны храм у в. Барок (Слуцкі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1912 годзе на змену драўлянай царкве, прывезенай са Слуцка, пачалося будаўніцтва мураванага храма, якое ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, а потым рэвалюцыйнымі падзеямі, не было завершана.

У пачатку 1930-х гадоў прыход у Баславічах быў скасаваны. Недабудаваны мураваны храм стаў выкарыстоўвацца як складское памяшканне, а старая драўляная царква, у якой да гэтага часу працягваліся набажэнствы, была разабрана[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неарускага стылю.

Чатырохчасткавая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіда з бакавымі рызніцамі.

Складаны сілуэт храма фарміруюць разнастойныя па форме і велічыні дахі: двухсхільныя над прытворам, прыдзеламі і трапезнай, чатырохсхільны — над малітоўнай залай, вальмавы — над апсідай. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца васьмігранны ярус званіцы з арачнымі прасветамі. Рызаліты галоўнага фасада і прыдзелаў вылучаны парталамі лучковых уваходных праёмаў.

Архітэктура храма насычана цаглянай узорыстасцю — шматлікія крапоўкі, ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы. Унутры малітоўная зала перакрыта крыжовымі скляпеннямі, прыдзелы — цыліндрычнымі, апсіда — конхай; памяшканні злучаны паміж сабой шырокімі арачнымі прасветамі. Над уваходам кансольна навісае галерэя хораў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]