Свята-Лукінская царква (Дамачава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Лукінская царква
51°45′ пн. ш. 23°36′ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Дамачава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва 1905
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000082шыфр 113Г000082
Матэрыял драўніна
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў імя святога апостала і евангеліста Лукі — праваслаўная царква, помнік архітэктуры неарускага стылю. Знаходзіцца ў цэнтры гарадскога пасёлка Дамачава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1905 годзе з дрэва на месцы старога храма. У 1891 г. прыхаджане набылі 12-пудовы звон[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм пабудаваны ў неарускім стылі. Мае кананічную 4-часткавую планіровачную схему. Цыклапічная па вышыні 3-ярусная шатровая званіца ўзносіцца над простым, але высокім і шырокім прамавугольным у плане зрубам бабінца. Яе верхнія грані дэкарыраваны балюстрадай і паўкалонамі. Кубападобны аб'ём залы завершаны вялікім 8-гранным светлавым барабанам, шацёр якога, як і на званіцы, вянчае цыбулепадобная галоўка. Дынаміку архітэктурнай кампазіцыі ўзмацняюць больш нізкая 5-гранная апсіда і высокі 6-слуповы ганак, завершаны 3-вугольным франтонам «мадэрнавай» трактоўкі. Суровая плоскаснасць ашаляваных фасадаў змякчаецца высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Галоўны ўваход вылучаны высокім шчыпцом на 6 тонкіх слупах.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры грані раскрытага ў залу барабана і сцены дэкарыраваны паліхромнай размалёўкай. Ветразі барабана падтрымліваюць 4 здвоеныя калоны. Апсіда абмежавана разным 3-ярусным іканастасам.

Абразы 18 стагоддзя: «Хрыстос у сілах», «Евангеліст Лука», «Евангеліст Марк», «Святая велікамучаніца Варвара». Да больш позняга часу адносяцца абразы «Прападобны Афанасій Філіповіч Брэсцкі», 3 апосталаў «Васіль Вялікі, Іаан Златавуст і Іаан Багаслоў» і 3 прарокаў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Церковные ведомости. 1891. № 9. С. 59.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]