Царква ў імя святой прападобнай Марыі Егіпецкай (Вілейка)
Царква | |
Царква прападобнай Марыі Егіпецкай | |
---|---|
54°29′17″ пн. ш. 26°55′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Вілейка |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Маладзечанская |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Архітэктар | Аляксей Уладзіміравіч Полазаў |
Заснавальнік | А. М. Рэдкін |
Будаўніцтва | 1865 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000676 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква прападобнай Марыі Егіпецкай — храм у горадзе Вілейка, Мінскай вобласці. Месціцца ў цэнтры горада, ля Цэнтральнай плошчы. Афіцыйны адрас: вул.17 Верасня, 33 .
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Храм пабудаваны ў 1865 годзе з цэглы, па бласлаўленні мітрапаліта Віленскага і Літоўскага Іосіфа (Сямашкі), пры дзейсным удзеле Віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва і Вілейскага маршалка, калежскага асэсара Канстанціна Міхайлавіча Снітко, па праекце інжынера Аляксея Уладзіміравіча Полазава.
Будаўніцтва храма ажыццяўлялася на ахвяраванні двараніна, камергера і сапраўднага стацкага саветніка Апалона Міхайлавіча Рэдкіна з Арлоўскай губерніі. Мецэнат ахвяраваў 11500 рублёў срэбрам, пры гэтым пажадаў назваць храм у гонар прападобнай Марыі Егіпецкай, найвялікшай падзвіжніцы Праваслаўнай Царквы.
Храм быў закладзены ў царкоўным квартале, побач са старой драўлянай Свята-Мікалаеўскай царквой. Каб вызваліць пляцоўку, давялося знесці сядзібу святара Іларыёна Выржыкоўскага. Каменны пяцікупальны храм са званіцай быў разлічаны на 450 чалавек.
Асвячоная царква 22 жніўня (4 верасня н.ст.) 1865 гады Праасвяшчэнным Аляксандрам, епіскапам Ковенскім. Першым настаяцелем храма быў прызначаны святар Іларыён Выржыкоўскі.
Абразы для іканастаса напісаў Міхаіл Мікалаевіч Васільеў , прафесар гістарычнага жывапісу Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Усе драўляныя работы належаць разьбяру Фэндэру.
За свой век царква ніколі не зачынялася. У 2015 г. падчас святкавання 150-годдзя царквы, пры храме адкрыўся Духоўна-асветніцкі цэнтр.
У 2017 годдзе ззаду па баках прыбудавалі рызніцы[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Невялікі храм вырашаны паводле кананічнай чатырохчасткавай кампазіцыі: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда. Чатырохсхільны дах цэнтральнага кубападобнага аб'ёму завершаны невялікім 5-купаллем, узведзенным на чатырохграннай платформе. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны гранёны шацёр чацверыкоавй званіцы над прытворам (на буйных гранях шатра ўладкаваны гадзіннікі). На вялікіх гранях шатра званіцы размяшчаюцца гадзіннікі, грошы на якія ахвяравала мясцовае насельніцтва. Лучковы праём галоўнага ўвахода аформлены высокім парталам з круглым акном-ружай і кілепадобнай аркай у завяршэнні. Арачныя фасады бакавых прыдзелаў накрыты кілепадобным дахам. Такую ж самую форму атрымалі ліштвы арачных адзінарных і здвоеных аконных праёмаў. Архітэктурная пластыка запазычана са старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: аркатурныя паясы, кілепадобныя аркі, цыбулепадобныя галоўкі, прафіляваныя карнізы з сухарыкамі, лапаткі, філёнгі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры плоская столь малітоўнай залы спалучаецца з конхавым пакрыццём апсіды. Над уваходам хоры з бакавой лесвіцай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква ў імя святой прападобнай Марыі Егіпецкай (Вілейка)
- Царква ў імя святой прападобнай Марыі Егіпецкай (Вілейка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)