Красная Слабада (Жлобінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Царская Слабада)
Вёска
Красная Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218824031
Красная Слабада на карце Беларусі ±
Красная Слабада (Жлобінскі раён) (Беларусь)
Красная Слабада (Жлобінскі раён)
Красная Слабада (Жлобінскі раён) (Гомельская вобласць)
Красная Слабада (Жлобінскі раён)

Кра́сная Слабада́[1] (трансліт.: Krasnaja Slabada, руск.: Красная Слобода; да 1920-х — Ца́рская Слабада́, Ца́рскае, пазней — Зялё́ная Слабада́) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўночны захад ад Жлобіна, 114 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг на лініі БабруйскЖлобін.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Месціцца на аўтадарозе Бабруйск — Гомель, на поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы. Планіровачна складаецца з кароткай, амаль просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. На поўначы паралельна да яе ідзе кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX ст. як вёска Царская Слабада ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ёсць хлебазапасны магазін.

Па ўсталяванні савецкай улады перайменаваная ў вёску Зялёная Слабада, пазней Чырвоная Слабада (Красная Слабада). У 1929 годзе арганізаваны калгас.

У Другую сусветную вайну нямецкія войскі спалілі 13 двароў, забілі 5 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінула 128 воінаў, якія былі пахаваныя ў брацкай магіле на мясцовых могілках. 18 вяскоўцаў загінула на франтах.

Да 1962—1963 гадоў вёска ўваходзіла ў склад Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна[2], да 26 верасня 1968 года — у склад Побалаўскага сельсавета Рагачоўскага раёна[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 32 двары, 199 жыхароў
  • 1940 — 39 двароў, 117 жыхароў
  • 1959 — 122 жыхары
  • 1999 — 13 жыхароў
  • 2004 — 13 гаспадарак, 28 жыхароў
  • 2010 — 13 жыхароў

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Руіны царквы Св. Аляксандра Неўскага (другая палова XIX ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ная Слабада́
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]