Перайсці да зместу

Царыцына (раён Масквы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царыцына
руск.: Царицыно
Краіна
Уваходзіць у
Насельніцтва
  • 119 021 чал. (2024)[1]
Царыцына на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царыцына (руск.: Цари́цыно) — раён у Паўднёвай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы і адпаведная яму аднайменная муніцыпальная акруга. Па дадзеных на 2010 год плошча тэрыторыі раёна складае 843,44 га. Шчыльнасць насельніцтва — 14654,7 чал./км², плошча жылога фонду — 1836,9 тыс. м² (2010 год).

Царыцына — гістарычны раён, які існуе больш за 400 гадоў. Першая летапісная згадка пра гэтую мясцовасць адносіцца да 1589 года. Пры раскопках Царыцынскіх курганоў была знойдзена вялікая колькасць рэчавых доказаў пражывання тут людзей у глыбокай старажытнасці. Краязнаўца І. Сяргееў пісаў, што галоўнае паселішча гэтага раёна некалькі разоў мяняла сваю назву: пустка Чарнабрудная — з 1589 года; Чорная Гразь — да 1683—1684 гадоў; сяло Багародскае — пасля 1684 года; зноў Чорная Гразь — 1612 год; Царыцына — з 1775 года, Леніна — з 28 верасня 1918 года па жнівень 1991 года.

У 1927 годзе ў раённым цэнтры Леніна жыло 5 тысяч жыхароў. У 1939 годзе Леніна атрымала статус рабочага пасёлка. Колькасць насельніцтва склала 16 тысяч чалавек. У 1960 годзе Леніна з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек увайшло ў Пралетарскі раён Масквы. З 1962 па 1967 гады тут вялося будаўніцтва жылога масіва, які атрымаў назву «Леніна-Дачнае». Пабудаваныя ў гэты час пяціпавярховыя жылыя дамы існуюць да гэтага часу і складаюць каля паловы жылога фонду раёна.

З 1968 года Леніна ўваходзіць у Краснагвардзейскі раён горада Масквы. У 1991 годзе гістарычны раён Царыцына (Леніна) быў падзелены паміж трыма муніцыпальнымі раёнамі: Арэхава-Барысава Паўночнае, Бірулёва Усходняе і Царыцына. Старое Царыцына і Царыцынскі парк у цяперашні час з’яўляюцца месцам адпачынку, сумесных святочных мерапрыемстваў для жыхароў гэтых раёнаў.

Год Колькасць
2002 115 708 [2]
2010 125 356 [3]
2012 126 305 [4]
2013 126 698 [5]
Год Колькасць
2014 127 348 [6]
2015 127 911 [7]
2016 128 404 [8]
2017 128 303 [9]
Год Колькасць
2018 128 963 [10]
2019 129 138 [11]
2020 129 318 [12]
2021 123 922 [13]
Год Колькасць
2023 120 748 [14]
2024 119 021 [1]

Зноскі

  1. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 годаРосстат, 2024.
  2. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  3. http://moscow.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/moscow/resources/37e8b0004d383735af1bff7d08c3b2f0/Прил_1_ВПН-2010_Москва.xls
  4. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  5. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  6. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  7. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  8. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  9. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  10. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  11. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  12. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  13. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
  14. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 годаРосстат, 2023.