Цвермы
Вёска
Цвермы
| ||||||||||||||||||||
Цве́рмы[1] (трансліт.: Cviermy) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Ліды. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Ліда — Ліпнішкі. Чыгуначны прыпыначны пункт на лініі Маладзечна — Ліда размешчаны за 2,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску ў Лідскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1861 годзе ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні, у складзе Калышкаўскага сельскага таварыства, адносілася да маёнтка Касоўшчына, уласнасць памешчыка Буткевіча, 37 душ сялян мужчынскага полу. У 1909 годзе мелася 158 дзесяцін надзельнай, 72 дзесяціны набытай зямлі, 25 коней, 60 галоў буйной рагатай жывёлы.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З 1940 года цэнтр Цвермаўскага сельсавета ў Лідскім раёне. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
У 1954—1957 гадах вёска ў складзе Дубровенскага сельсавета. 30 жніўня 1957 года вёска перададзена ў склад Гервянікаўскага сельсавета[2]. Да 3 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсавета Лідскага раёна[3], да 11 студзеня 1966 года — у склад Жырмунскага сельсавета Воранаўскага раёна[4], да 9 верасня 1981 года — у склад Дварышчанскага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 130 жыхароў, 20 двароў.
- 1909 год — 140 жыхароў.
- 1940 год — 142 жыхары, 42 двары.
- 1960 год — 118 жыхароў.
- 1992 год — 30 жыхароў, 20 гаспадарак.
- 2004 год — 16 жыхароў, 14 гаспадарак.
- 2009 год — 8 жыхароў.
- 2012 год — 7 жыхароў, 6 гаспадарак.
- 2012 год — 6 жыхароў, 5 гаспадарак.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]
- Каталіцкая капліца (1935).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цвермы