Цвінгер
Цвінгер (ням.: Zwinger) — адно з самых прыгожых месцаў у Дрэздэне, уяўляе сабой комплекс з чатырох будынкаў. Назва паходзіць ад яго месцазнаходжання, у сярэднявеччы цвінгерам называлі частку крэпасці паміж вонкавай і ўнутранай крапаснымі сценамі. Першы будынак Дрэздэнскага цвінгера быў узведзены паміж крапаснымі сценамі горада. Зараз тут знаходзяцца розныя музеі, сярод якіх найбольш вядомая Дрэздэнская карцінная галерэя.
Пачатак быў пакладзены ў 1709 г., калі было збудавана драўлянае збудаванне, падобнае на амфітэатр. Яно атачала плошчу, на якой саксонскае дваранства праводзіла свае святы і турніры. З каменя, у стылі барока, тры бакі Цвінгера былі пабудаваныя да 1732 года нямецкім архітэктарам Матэўсам Даніэлем Пёпельманам. Чацвёрты бок архітэктурнага ансамбля, спраектаваны Готфрыдам Земперам, быў узведзены ў 1847-55 гадах.
Музеі Цвінгера[правіць | правіць зыходнік]
- Дрэздэнская карцінная галерэя (Галерэя старых майстроў)
- Дрэздэнская зброевая палата
- Фізіка-матэматычны салон
- Музей фарфору
- Музей скульптуры
- Музей мінералогіі і геалогіі
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Фантан «Купальня німфаў». Скульптар - Бальтазар Пермозер
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Hubert Georg Ermisch: Der Dresdner Zwinger. (Schriften des Instituts für Theorie und Geschichte der Baukunst der Deutschen Bauakademie) Dresden (Sachsenverlag) 1953 (ням.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цвінгер