Цвіценне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цвіце́нне (лац.: anthésis) — перыяд жыццядзейнасці пакрытанасенных (кветкавых) раслін ад залажэння ў пупышках зачаткаў кветак да засыхання калякветніка і тычынак (адцвітанне), пераломны перыяд антагенезу, у час якога расліны пераходзяць ад вегетатыўнага росту да генератыўнага развіцця.

Асноўнае прызначэнне цвіцення — здзяйсненне апладнення. Перыяд цвіцення падрыхтоўваецца назапашваннем фітагармонаў  (руск.), якія, магчыма, выклікаюць залажэнне зачаткаў кветак. Пачынаецца з паяўлення на конусе нарастання парастка вонкавых вырастаў — чашалісцікаў, потым пялёсткаў, тычынак, пладалісцікаў, унутры якіх утвараецца поласць (завязь), а ў верхняй частцы адасабляецца слупок і рыльца. Гэтыя працэсы адбываюцца ў пупышцы (бутоне).

Пасля апылення і апладнення цвіценне заканчваецца, апалаюць пялёсткі, тычынкі, слупок з рыльцам; чашачка звычайна застаецца і ахоўвае завязь, якая развіваецца і пераўтвараецца ў плод.

Перыяд цвіцення[правіць | правіць зыходнік]

Кветка чарніц

Доўжыцца цвіценне ад 20—25 хвілін (некаторыя гарлачыкавыя) да 70—80 сутак (некаторыя архідныя). У аднагадовых раслін цвіценне настае ў 1-ы год, у двухгадовых — на 2-і, у шматгадовых траў — на 2—5-ы, у дрэў — на 10—30-ы.

Многія расліны цвітуць на працягу жыцця шматразова (полікарпічныя расліны  (руск.)), адна-, двух- і некаторыя шматгадовыя (парасонавыя, пальмы, агавы) — 1 раз (монакарпічныя расліны  (руск.)). У ходзе эвалюцыі ў раслін замацаваліся прыстасавальныя рэакцыі яравізацыі  (руск.) і фотаперыядызму  (руск.), у выніку чаго цвіценне прымяркоўваецца да найбольш спрыяльнага сезона, а таксама разнастайныя механізмы, што забяспечваюць апыленне і апладненне. У практыцы цвіценне лічыцца перыяд ад пачатку раскрыцця кветак да засыхання калякветніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]