Цвіценне вады
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
«Цвіценне» вады — масавае развіццё фітапланктону, якое суправаджаецца зменай колеру вады, парушэннем экалагічнай раўнавагі ў водных біяцэнозах.
Асноўная прычыны — застой вады, зніжэнне праточнасці(руск.) бел., засмечванне, забруджванне мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, змытай глебай, некаторымі сінтэтычнымі рэчывамі.
Пагаршае кіслародны рэжым вадаёмаў і арганалептычныя якасці вады(руск.) бел., можа выклікаць заморы(руск.) бел. рыб і інш. водных жывёл, ускладняе работу фільтраў на ачышчальных і інш. гідратэхнічных збудаваннях.
Папярэджваюць «цвіценне» вады аэрацыяй, біялагічнай меліярацыяй вадаёмаў, абмежаваннем паступлення ў ваду забруджвальнікаў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- «Цвіценне» вады // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цвіценне вады