Целаахоўнік кілера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Целаахоўнік кілераM:
The Hitman's Bodyguard
Постар фільма
Жанр гістарычны раман
Рэжысёр Патрык Х'юз
Прадзюсар Дэвід Элісан
Марк Гіл
Дана Голдберг
Мэцью О'Тул
Джон Томпсан
Лес Уэлдан
Сцэнарыст Том О'Конар
У галоўных
ролях
Раян Рэйналдс
Сэмюэль Л. Джэксан
Гэры Олдмен
Сальма Хаек
Элодзі Юнг
Жуакін дэ Алмейда
Кірсці Мітчэл
Рычард Э. Грант
Аператар Джулс О'Лафлін
Кампазітар Этлі Эрварсан
Кінакампанія Nu Image[1],
Cristal Pictures[1]
Працягласць 118 хвіліна[2]
Бюджэт $29,000,000[3]
Зборы >$21,600,000[3]
Краіна ЗША
Мова англійская
Год 2017
Наступны фільм The Hitman's Wife's Bodyguard[d]
IMDb tt1959563
Афіцыйны сайт

Целаахоўнік кілера (англ.: The Hitman's Bodyguard) — амерыканскі камедыйны баявік рэжысэра Патрыка Х'юза з Гэры Олдманам у ролі беларускага дыктатара і ваеннага злачынцы Уладзіслава Дукавіча.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сюжэту, спецагент Майкл Брус (Раян Рэйналдс) вымушаны аб'яднацца з кілерам Дарыюсам Кінкейдам (Сэмюэль Л. Джэксан), каб уратаваць кілера ад забойства беларускімі наймітамі і даць яму магчымасць сведчыць у судзе супраць дыктатара.

Факты[правіць | правіць зыходнік]

У беларускім пракаце Дукавіч ператварыўся з беларускага дыктатара ў баснійскага. Гэта было зроблена з ініцыятывы не Беларусі, а расійскага дыстрыб'ютара — Megogo Distribution. Таксама беларускі дыктатар стаў баснійскім у расійскім і ўкраінскім пракаце.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Большасць крытыкаў дае фільму сярэднія адзнакі. Паводле Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся толькі 35 % крытыкаў, якія далі сярэднюю адзнаку ў 4,9 з 10[4] (таксама 49 балаў ад крытыкаў са 100 магчымых фільм мае на Metacritic[5]). Паводле брытанскай Times, фільм проста паўтарае формулу баевікоў 1980-х гадоў кшталту «Лятальнай зброі» ці «48 гадзінаў»; амерыканскі Wall Street Journal(англ.) бел. кажа пра «размыты тон» фільму, але брытанскі The Sun апісвае фільм — «тупы як баран, пякельна гучны, не настолькі добры, як ён сам лічыць, але ўсё роўна добры». 70 % шараговым гледачам, паводле Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся.

У расійскіх СМІ на момант публікацыі выйшаў толькі адзін агляд фільму — «Российская газета», афіцыйнае СМІ ўраду Расіі, ацаніла фільм у 3,5 з 5 балаў, ня згадваючы пра нацыянальнасць Дукавіча.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Film Releases. Variety Insight. Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. The Hitman's Bodyguard. British Board of Film Classification. Праверана 26 ліпеня 2017.
  3. 3,0 3,1 The Hitman's Bodyguard (2017). Box Office Mojo. Праверана 20 жніўня 2017.
  4. The Hitman's Bodyguard (2017). Rotten Tomatoes. Праверана 18 жніўня 2017.
  5. The Hitman's Bodyguard reviews. Metacritic. Праверана 18 жніўня 2017.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.