Перайсці да зместу

Цела чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цела мужчыны на ілюстрацыі Андрэаса Везалія.

Цела чалавека — фізічная структура арганізма чалавека, якая складаецца з клетак, тканак, органаў і сістэм, што ўзаемадзейнічаюць для забеспячэння жыццядзейнасці, падтрымання гамеастазу і выканання фізічных і псіхічных функцый.

Асноўныя часткі цела чалавека — галава, шыя, тулава, верхнія і ніжнія канцавіны (рукі і ногі)[1].

Будову чалавечага цела вывучае анатомія чалавека.

Узроўні арганізацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Выдзяляюць наступныя ўзроўні арганізацыі чалавечага цела[2]:

  • Хімічны ўзровень. На хімічным узроўні цела складаецца з субатамных часціц, атамаў і малекул. Структуры цела чалавека маюць у сабе малекулы вады, бялкі, вугляводы і г.д.
  • Клеткавы ўзровень. Усе структуры цела складаюцца з клетак — найменшых незалежных функцыянальных адзінак жывых арганізмаў.
  • Тканкавы ўзровень. Групы падобных клетак аб’ядноўваюцца ў тканкі.
  • Узровень органаў. На гэтым узроўні органы ўтвараюцца з некалькіх відаў тканак.
  • Узровень сістэм органаў. Групы органаў працуюць разам для выканання разнастайных функцый і забеспячэння патрэб цела. Адны і тыя ж органы могуць выконваць функцыі ў розных сістэмах.
  • Арганізменны ўзровень. Найвышэйшы ўзровень, на якім усе сістэмы органаў утвараюць асобны арганізм.

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш распаўсюджаныя паводле масы хімічныя элементы ў целе чалавека — кісларод (65 %), вуглярод (18 %) і вадарод (10 %). Усе іншыя элементы складаюць 7 % масы цела[3].