Целяханскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Целяханскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1940—1959 г.

Створаны ў складзе Пінскай вобласці, паводле Указу Прэзідыума ВС БССР ад 15.1.1940 г., цэнтр — вёска Целяханы. З 1954 у Брэсцкай вобласці.

У 1941 акупіраваны. Тэрыторыя раёна вызвалена 10.7.1944, у вызваленні ўдзельнічалі 48-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Г. М. Корчыкаў) 20-га стралковага корпуса 28-й арміі 1-га Беларускага фронту; партызанская брыгада 99-я імя Д. Т. Гуляева (камандзір В. К. Якавенка), якая 10.7.1944 злучылася з часткамі Чырвонай Арміі.

Скасаваны паводле Указу Прэзідыума ВС БССР ад 8.8.1959 г. з перадачай Козіцкага, Аброўскага, Святавольскага сельсаветаў у склад Івацэвіцкага раёна; Выганашчанскага, Гортальскага, Коланскага, Рэчкаўскага сельсаветаў і г.п. Целяханы — у склад Лагішынскага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ. Т. 17. — Мн., 2003.