Перайсці да зместу

Цеплавая электрычная станцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цеплавая электрастанцыя)
Цеплавая электрычная станцыя (на вуглі) ў Лучагорску, Прыморскі край, Расія

Цеплавая электрычная станцыя, цеплавая электрастанцыя, ЦЭСэлектрастанцыя, якая выпрацоўвае электрычную энергію і цяпло (або толькі электрычную энергію) у выніку пераўтварэння цеплавой энергіі, якая выдзяляецца пры спальванні арганічнага паліва.

Існуе некалькі тыпаў цеплавых электрастанцый. Самы распаўсюджаны і традыцыйны — цеплавая паратурбінная электрастанцыя (ЦПЭС), у якой цяпло згарання арганічнага паліва выкарыстоўваецца для пераўтварэння вады ў пару высокага ціску, якая ў сваю чаргу вярціць паравую турбіну, вал якой злучаны з валам генератара. ЦПЭС, якая выпрацоўвае для спажыўцоў акрамя электраэнергіі цяпло пары, называецца цеплаэлектрацэнтраллю (ЦЭЦ); якая толькі электраэнергію — кандэнсацыйнай электрастанцыяй (КЭС). Але ў апошні час усё большы распаўсюд адтрымоўваюць цеплавыя газатурбінныя электрастанцыі (ЦГЭС), у якіх дымавыя газы (прадукты рэакцыі гарэння паліва) не перадаюць сваё цяпло пары, а непасрэдна самі прыводзяць у рух газавую турбіну. Сумясціць перавагі і ліквідаваць недахопы гэтых двух тыпаў ЦЭС спрабуюць у парагазавых электрастанцыях (ПГЭС). Для выпрацоўкі невялікай колькасці электраэнергіі выкарыстоўваюць таксама ЦЭС з паршнявымі рухавікамі ўнутраннага згарання (напрыклад рухавік Дызеля).

Часам тэрмін цеплавыя электрастанцыі ўжываюць да электрастанцый, якія пераўтвараюць у электрычную энергію цяпло, якое атрымоўваецца не толькі праз спальванне арганічнага паліва (атамныя электрастанцыі (АЭС), геатэрмальныя электрастанцыя).