Церабуты (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Церабуты
Краіна

Церабуты — археалагічныя помнікі: гарадзішча і 2 могільнікі каля вёскі Церабуты Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назва — Гарадок. На паўночнай ускраіне вёскі, на правым беразе ракі Свіслач. Пляцоўка круглая, дыяметр каля 80 м, вышыня над забалочанай поймай Свіслачы 7—8 м. З паўночна-заходняга, заходняга і паўночна-заходняга бакоў умацавана валамі вышынёй 1—1,5 м, ровам 5 м. У агаленнях прасочаны культурны пласт больш за 0,6 м.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1924 г. Абследавалі ў 1965 годзе Леанід Побаль, у 1985 годзе — Таццяна Бубенька.Знойдзена ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Курганны могільнік — 1[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назва — Французскія магілы. За 1 км на захад ад вёскі, у месцы ўпадзення ракі Талька у Свіслач, у лесе. Налічвае 2 насыпы дыяметрам 6 і 10 м, вышынёй 0,8 і 2 м.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з 1924 года, абследавалі ў 1965 годзе Леанід Побаль, у 1985 годзе — Таццяна Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік — 2[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 2,5 — 3 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне, на правым беразе Свіслачы. Налічвае 13 насыпаў. Вышыня курганоў 1,1 — 2 м, дыяметр 6—12 м.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1924 г. Абследавалі: у 1965 годзе Леанід Побаль, у 1985 годз — Таццяна Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.