Цераз могілкі
Цераз могілкі | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 1964 |
IMDb | ID 5036298 |
«Це́раз мо́гілкі» — чорна-белы мастацкі фільм вытворчасці кінастудыі Беларусьфільм, пастаўлены ў 1963 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым паводле аднайменнай аповесці Паўла Ніліна. Прэм’ера ў СССР адбылася 5 красавіка 1965 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Увосень 1942 года група беларускіх савецкіх партызан бярэ задачу па падрыве нямецкіх ваенных эшалонаў. Апынуўшыся без зброі, партызаны пасылаюць маладога Міхася ў вёску да механіка Бугрэева, які пагадзіўся зрабіць для партызан выбухоўку з авіябомбаў і снарадаў. Міхася да Бугрэева вязе Сазон Іванавіч, які супрацоўнічае з немцамі па заданні партызан.
Разам з Бугрэевым і яго апошнім жывым сынам, хворым Феліксам, Міхась топіць выбухоўку ў падвале паўразбуранай могілкавай капліцы. Нечакана з’яўляюцца немцы. Бугрэеў загадвае сыну і Міхасю бегчы, а сам узрывае капліцу разам з сабой і немцамі.
Міхась ачуняецца ў хаце Бугрэева і разумее, што Бугрэеў і яго сын Фелікс загінулі, а жонка і дачка Бугрэева хаваюць яго ад гестапа.
Ролі выконваюць
[правіць | правіць зыходнік]- Елізавета Уварава — Соф’я Казіміраўна
- Галіна Марачова — Ева
- Антаніна Бендава — Клава
- Уладзімір Белакураў — стараста Сазон Іванавіч
- Уладзімір Емяльянаў — слесар Бугрэеў
- Уладзімір Мартынаў — Міхась
- Ігар Ясуловіч — Фелікс
- У цітрах не пазначаныя:
- Пётр Савін — старшыня партызанскага атрада
- Валянцін Брылееў — паліцай
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- Сцэнарый — Павел Нілін
- Пастаноўка — Віктар Тураў
- Галоўны аператар — Анатоль Забалоцкі
- Мастакі — Уладзімір Дзяменцьеў, Яўген Ігнацьеў
- Кампазітар — Андрэй Валконскі
- Гукааператар — Мікалай Ведзянееў
- Рэжысёр — Мікалай Калінін
- Аператар — Віталь Нікалаеў
- Грым — Сафія Міхліна
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- У 1995 годзе фільм увайшоў у спіс ста найлепшых фільмаў ЮНЕСКА пра вайну[1].
- Дыплом II ступені фільму, прызы рэжысёру Віктару Тураву і акцёру Уладзіміру Мартынаву за дэбют, аператару Анатолю Забалоцкаму за выяўленчае вырашэнне на V Кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў Таліне, СССР, 1965 г[1].
Зноскі
- ↑ а б Через кладбище (1964) (руск.)(недаступная спасылка). kino-teatr.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2019. Праверана 4-2-2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цераз могілкі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)