Церахоўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Церахоўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Церахоўка
Дата ўтварэння 4 жніўня 1927
Дата скасавання 25 снежня 1962
Плошча 1,1 тыс. км²
Вышыня
над узроўнем мора
146 м[1]

Церахо́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19271962 гадах. Цэнтр — вёска Церахоўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Церахоўскі раён быў утвораны ў 1927 годзе ў складзе Гомельскай акругі на тэрыторыі Чырванабудскага раёна. Першапачаткова падзяляўся на 39 сельсаветаў. 30 снежня 1927 года ў выніку ўзбуйнення ў раёне засталося 19 сельсаветаў: Баршчоўскі, Васільеўскі, Глыбоцкі, Гарбуноўскі, Грабаўскі, Дубраўскі, Краўцоўскі, Кругавец-Калінінскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Пясочнабудскі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Церахоўскі, Усохабудскі, Уцеўскі.

З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці.

У снежні 1962 года раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя была перадана ў склад Добрушскага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.