Церска-Кумскі канал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Церска-Кумскі канал
Терско-Кумский канал
Характарыстыка
Даўжыня 150,3 км
Расход вады 200 м?/з
Вадацёк
Уваход Церак
 · Месцазнаходжанне каля станіцы Паўладольская
 · Каардынаты 43°42′32,91″ пн. ш. 44°31′03,3″ у. д.HGЯO
Вусце Кума
 · Месцазнаходжанне каля Левакумскай плаціны
 · Каардынаты 44°48′08,82″ пн. ш. 44°39′37,99″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Расія
Рэгіён Стаўрапольскі край, Паўночная Асеція

Це́рска-Ку́мскі канал (руск.: Те́рско-Ку́мский канал) — арашальна-абвадняльны канал у Расіі на Паўночным Каўказе, у Стаўрапольскім краі і Паўночнай Асеціі.

Канал адкрыты ў 1960 годзе і падае ваду з ракі Церак у раку Кума. Даўжыня канала 150,3[1] км. Прапускная здольнасць каля 200[1] м³/с. Пачынаецца каля станіцы Паўладольская, пралягае па міжрэччу Кумы і Церака і сканчаецца каля Левакумскай плаціны. На канале 39 гідратэхнічных збудаванняў. Рэканструяваны ў 2007–2015 гадах[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Церска-Кумскі канал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Терско-Кумский канал // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 536. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]