Церэй
| Церэй | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Τηρέας | |
| | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Функцыі | кароль Фракіі |
| Бацька | Арэс |
| Маці | Bistonis[d] |
| Жонка | Прокна |
| Дзеці | Itys[d] |
Церэй (стар.-грэч.: Τηρεύς) — асоба старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Арэса і Німфы. Кароль Фракіі[1][2]. Муж афінскай прынцэсы Прокны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Прыйшоў на дапамогу Афінам і знішчыў варвараў[3] За гэта Пандзіён ажаніў з ім сваю дачку. Пасля 4 гадоў шлюбу, жадаючы захапіць сястру Прокны, Філамелу, Церэй адправілася ў Афіны і паведаміў ілжывую навіну што Прокна загінула. Ён увёз з сабой Філамелу, якой авалодаў на шляху да дома. Каб яна не магла расказаць пра ўчыненае злачынства, ён адрэзаў ёй язык, а яе заключыў у Парнаскім гроце.
Філамела распавядала сястры пра свае няшчасці, выткала расказ на вопратцы. Прокна знайшла сястру, і яны забілі сына Церэя и Прокны Іціса, падаўшы яго стравы Церэю. Багі ператварылі Церэя ў удода, Пракну ў салаўя, а Філамелу ў ластаўку[4].
Паводле Паўсанія, Церэй валадарыў у Мегарскіх Пагах, скончыў жыццё самагубствам у Мегарах і быў там пахаваны. Яму штогод прыносілі памінальную ахвяру[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Thucydides. History of the Peloponnesian War. — Standard Ebooks, 2025-01-19.
- ↑ Apollodorus, Library, book 1, chapter 1, section 1. www.perseus.tufts.edu. Праверана 29 студзеня 2025.
- ↑ Авідзій, Метамарфозы
- 1 2 Сафокл, Церэй