Цеханавецкія
Цеханавецкія (у XV—XVI стагоддзях — Цеханоўскія) — магнацкі род герба «Дамброва» («Дуброва») у Вялікім Княстве Літоўскім. Паходзяць ад Мацея (Мацкі) Пашкавіча Струмілы, намесніка медніцкага ў 1497 годзе, саўладальніка Дмошына і Цеханаўца на Падляшшы (адсюль прозвішча), старэйшага брата родапачынальніка Кішкаў Пятра Пашкавіча Струмілы-Цеханавецкага Кішкі. У 18—20 стст. некаторыя прадстаўнікі роду ўжывалі графскі тытул, які ў 1975[удакладніць] прызнаны за бачэйкаўскай галіной роду ў Італіі, пасля ў Мальтыйскім ордэне. У XV ст. род валодаў маёнткамі на Падляшшы і ў Мельніцкай воласці, з першай паловы XVI ст. іх асноўныя ўладанні знаходзіліся ва ўсходняй Беларусі: Мсціслаўскім і Полацкім ваяводствах, Віцебскім і Аршанскім паветах.
Прозвішча Цеханавецкія з першай паловы XVI ст. насілі ў Польшчы нашчадкі Ганны Станіславаўны, унучкі Мацея Пашкавіча, ад шлюбу з шляхціцам Янам Угрынам-Швейкам герба «Тшаска», якія валодалі часткай Цеханаўца і прынялі герб «Дамброва». Дробнамаёнткавы род Цеханавецкіх (першапачаткова Цеханоўскія, Ціханоўскія) герба «Дамброва» вядомы ў Мсціслаўскім ваяводстве (пасля ў Магілёўскай губерні), іх роднасць з магнацкай сям’ёй не даказана.
Вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цеханавецкія