Цешкава
Вёска
Цешкава
| ||||||||||||||||||||
Це́шкава[1] (трансліт.: Cieškava, руск.: Тешково) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цешкава (ст.-бел. Тешково) упамінаецца ў 1584 годзе, уласнасць Кішкаў па Радзівілах, адносілася да маёнтка Пухавічы, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У канцы XVIII стагоддзя фальварак Цешкаў (Цешкава) адносіўся да маёнтка Турын, уласнасць Валадковічаў[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі згадваюцца аднайменная вёска і фальварак, фальварак месціўся на поўдзень ад вёскі[4]. У 1858 годзе ўласнасць К. Хмялеўскага. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе фальваркам Цешкаў валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Марыя Генрыхаўна Хмялеўская, было 253 дзесяціны зямлі[5].
Відавочна, у далейшым фальварак быў падзелены на амаль роўныя часткі паміж братамі Альфрэдам і Багданам Хмялеўскімі. У 1913 годзе фальваркам Цешкава валодаў Альфрэд Хмялеўскі, была 161 дзесяціна зямлі[6], Багдану Хмялеўскаму дасталася частка ў 201 дзесяціну, на якім ён стварыў фальварак Зацішша[7].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Фальваркі Цешкава і Зацішша былі нацыяналізаваныя, абодва сталі называцца пасёлкамі Зацішша, назву Цешкава захавала вёска, створаны пасёлак. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені, на 1922 год было 35 вучняў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1816 год — 15 двароў, 90 жыхароў
- 1858 год — вёска, 98 жыхароў; маёнтак, 19 дваровых людзей
- 1897 год — вёска, 35 двароў, 215 жыхароў; маёнтак, 3 жыхары
- 1917 год[8] — вёска, 52 двары, 253 жыхары, усе беларусы; маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў, усе палякі
- 1929 год — 262 жыхары
- 1999 год — 53 жыхароў
- 2010 год — 26 жыхароў
- 2019 год — 33 жыхары[9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 241.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 334.
- ↑ Лист 16-7 c привязкой, Ланичи. Трехверстовка, Военно-топографическая карта Шуберта. . www.etomesto.ru. Праверана 20 лістапада 2024.
- ↑ Памяць 2003, с. 97.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 99.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 98.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 112.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цешкава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 193. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi // Nad Świsłoczą : kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno: Znicz, 1914. — 130 S.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цешкава