Цзюцюань (касмадром)

Цзюцюань (кіт.: 酒泉卫星发射中心), таксама вядомы як «Цэнтр запуску спадарожнікаў Цзюцюань» (стартавы комплекс B2; паўночна-заходні комплексны выпрабавальны комплекс ракет; база 20) — касмадром у Кітаі. Размяшчаецца ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія.
Створаны ў 1958 годзе Цзюцюань з’яўляецца першым касмадромам і адзінай пляцоўкай для правядзення пілатуемых касмічных палётаў у Кітаі. У 1970 годзе з касмадрома Цзюцюань быў здзейснены старт першага спадарожніка айчыннай распрацоўкі. Да 2018 года адсюль у космас былі запушчаныя 140 спадарожнікаў і 11 касмічных караблёў серыі «Шэньчжоў». У верасні 2018 тут адбыліся запускі двух ракет-носьбітаў, пабудаваных прыватнымі кампаніямі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Увосень 1957 года, Цэнтральны ваенны савет КНР, вывучыўшы «План будаўніцтва ракетных палігонаў і выпрабавальных пляцовак», прапанаваны Пятым навукова-даследчым інстытутам Міністэрства нацыянальнай абароны, прыняў рашэнне аб неадкладным будаўніцтве першага ў Кітаі комплекснага ракетнага палігона.
5 лістапада 1960 выпрабавальны палігон быў афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю і паспяхова запушчана першая кітайская ракета класа зямля-зямля «Дунфэн-1». 24 красавіка 1970 года з касмадрома Цзюцюань быў запушчаны першы кітайскі штучны спадарожнік зямлі - «Дунфэн Хун-1».
Храналогія касмічных запускаў
[правіць | правіць зыходнік]Першы запуск адбыўся 24 красавіка 1970 года, калі ракета-носьбіт «Чанчжэн-1» вывела на арбіту першы кітайскі спадарожнік «Дунфэн Хун-1».
| Запуск, № | Дата (UTC) | Ракета-носьбіт | Спадарожнік | Стартавы комплекс | Вынік | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 24 красавіка 1970 г. 13:35 | Чанчжэн-1 | Дунфэн Хун-1 | LA-2A | Поспех | Першы кітайскі спадарожнік |
| 2 | 3 сакавіка 1971 12:15 | Чанчжэн-1 | Шыцзянь-1 | LA-2A | Поспех | Вымярэнне часціц касмічных прамянёў |
| 3 | 18 верасня 1973 | Фэнбао-1 | JSSW-1 | LA-2B | Няўдача | |
| 4 | 12 ліпеня 1974 | Фэнбао-1 | JSSW-2 | LA-2B | Няўдача | |
| 5 | 5 лістапада 1974 | Чанчжэн-2 | FSW-0 0 | LA-2B | Няўдача | Першы запуск ракета-носьбіта Чанчжэн-2 |
| 6 | 26 ліпеня 1975 | Фэнбао-1 | JSSW-3 | LA-2B | Поспех | |
| 7 | 26 лістапада 1975 | Чанчжэн-2 | FSW-0 1 | LA-2B | Поспех | |
| 8 | 16 снежня 1975 | Фэнбао-1 | JSSW-4 | LA-2B | Поспех |