Цзянсу Класік 2008 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цзянсу Класік 2008, снукер)
Цзянсу Класік 2008
Сезон 2008/2009
Тэрміны 4 — 8 чэрвеня 2008
Арэна Nanjing Olympic Sports Center Gymnasium
Wuxi City Sports Park Stadium
Горад Нанкін
Усі
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £64,000
Прызавыя пераможцы £20,000
Фінал
Пераможца Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй
Фіналіст Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Лік 6:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 12
Колькасць матчаў 33
Найвышэйшая серыя 110 (Дзін Дзюньхуэй)
Цзянсу Класік2009→

Цзянсу Класік 2008 (лац.: 2008 Jiangsu Classic, таксама вядомы як Guolian Securities Jiangsu Classic ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 8 чэрвеня 2008 года ў двух гарадах кітайскай прафінцыі Цзянсу: на арэне ў Nanjing Olympic Sports Center Gymnasium у горадзе Нанкін і на арэне ў Wuxi City Sports Park Stadium у горадзе Усі. Турнір стаў першым розыгрышам першынства, якое пазней стала рэйтынгавым турнірам. Прызавы фонд турніру склаў £64,000 , з якіх £20,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Дзін Дзюньхуэй.