Цзінь (265—420)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цзінь, 265—420)
Гістарычная дзяржава
Цзінь
265 — 420

Сталіца
Грашовая адзінка ancient Chinese coinage[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цзінь (кіт. спр. 晉朝, піньінь Jìn Cháo) — кітайская імператарская дынастыя (265—420).

Адрозніваюць Заходнюю Цзінь (265—316) і Усходнюю Цзінь (317—420).

Першая заснавана палкаводцам Сыма Янем, які ў 280 г. перамог царства У і на кароткі час аб’яднаў дзяржаву; сталіца — г. Лаян. Міжусобіцы канца 3 — пачатку 4 ст. аслабілі імперыю і дазволілі хуну і іншым качавым плямёнам захапіць Паўночны Кітай; у 316 г. імператар Мінь-дзі быў ўзяты імі ў палон.

Адзін з саноўнікаў імперыі Сыма Жуй у 317 г. заснаваў Усходнюю Цзінь; сталіца — горад Цзянькан (цяпер горад Нанкін). У час праўлення Усходняй Цзінь вялася бесперапынная барацьба за уладу паміж знаццю Паўночнага і Паўднёвага Кітая. У 420 г. да улады прыйшла дынастыя Сун (гл. Паўднёвыя і паўночныя дынастыі ў Кітаі).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]