Цзінь (265—420)
Гістарычная дзяржава | |
Цзінь | |
---|---|
265 — 420
|
|
Сталіца | |
Грашовая адзінка | ancient Chinese coinage[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цзінь (кіт. спр. 晉朝, піньінь Jìn Cháo) — кітайская імператарская дынастыя (265—420).
Адрозніваюць Заходнюю Цзінь (265—316) і Усходнюю Цзінь (317—420).
Першая заснавана палкаводцам Сыма Янем, які ў 280 г. перамог царства У і на кароткі час аб’яднаў дзяржаву; сталіца — г. Лаян. Міжусобіцы канца 3 — пачатку 4 ст. аслабілі імперыю і дазволілі хуну і іншым качавым плямёнам захапіць Паўночны Кітай; у 316 г. імператар Мінь-дзі быў ўзяты імі ў палон.
Адзін з саноўнікаў імперыі Сыма Жуй у 317 г. заснаваў Усходнюю Цзінь; сталіца — горад Цзянькан (цяпер горад Нанкін). У час праўлення Усходняй Цзінь вялася бесперапынная барацьба за уладу паміж знаццю Паўночнага і Паўднёвага Кітая. У 420 г. да улады прыйшла дынастыя Сун (гл. Паўднёвыя і паўночныя дынастыі ў Кітаі).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цзінь (265—420) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 111.