Цмен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цмен
Helichrysum sanguineum.jpg
Helichrysum sanguineum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helichrysum

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38768
NCBI  59430
EOL  62706
IPNI  9255-1

Цмен[3][4] (Helichrysum, ад грэч.: helisso — «круціцца» і грэч.: chrysos — «золата») — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які змяшчае каля 500 відаў. Тыпавы від — Helichrysum orientale.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Змяшчае аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і кусты, вышынёй 60-90 см.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Афрыцы (244 віда ў Паўднёвай Афрыцы), на Мадагаскары, у Аўстраліі і Еўразіі. Ва Украіне 5 відаў, з іх самы распаўсюджаны цмен прыкветнікавы (Helichrysum bracteatum), з буйнымі белымі, жоўтымі, аранжавымі, цёмна-чырвонымі суквеццямі, культывуюць як дэкаратыўны адналетнік Цмен пясчаны (Helichrysum arenarium).

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расце паўсюдна на сухіх пясчаных глебах, адкрытых схілах, у разрэджаных хваёвых лясах.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Кветкі ўтрымліваюць сляды эфірнага алею, горычы, флаваноіды, дубільныя рэчывы, вітаміны C і D, арганічныя кіслоты і смолы, воск, вугляводы, тлушчы, гліказіды, караціноіды, слізі, стэрыны, солі натрыю, калію, кальцыю, жалеза і марганцу, фарбавальныя і іншыя рэчывы.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ужываецца ў медыцыне пры хранічных захворваннях печані, жоўцевага пузыраі і жоўцевых шляхоў — як жоўцегонны сродак у выглядзе адвару, настою, экстракту вадкага і сухога, таблетак фламіна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Цмін / Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]