Цна (прыток Свіслачы)
| Цна | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 70 км² |
| Вадацёк | |
| Вусце | Свіслач |
| • Каардынаты | 53°57′05″ пн. ш. 27°29′50″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,4 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінская вобласць |
| Раён | Мінскі раён |
Цна — рака ў Беларусі у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]М. Фасмер назву Цна параўноўвае са ст.-пруск. tusna- «ціхі», авест. tušna-, tušni- «ціхі», ст.-інд. tūsním «ціха» і з тушыць. Менш пераканаўчым ён лічыць вывядзенне Цна з *Дьсна і збліжэнне з Дзясной[1].
Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні. Ул. Тапароў, следам за К. Бугам, звязвае іх з балцка-прускім tusnan "ціхі"[2][3][4].
В. Жучкевіч на гэта заўважае, што ў Беларусі дадзеныя рэкі адрозніваюцца як раз самым хуткім цячэннем (за выключэннем прытока Гайны) у параўнанні з рэкамі, у якія яны ўпадаюць. Найбольш верагодным ён лічыць тлумачэнне назвы ад славянскага дзесная «правая». А. Сабалеўскі тлумачыў назву ад славянскага тъсьнъ «вузкая»[5].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча Цны каналізаванае амаль на ўсім працягу.
Цна выцякала з балаціны, на паўночным ускрайку якой была вёска Забалоцце, з-пад пагорка, на якім цяпер могілкі (паміж Забалоццем і Дроздава).
На карце 1797 г. рэчка пазначаная як «Цнянка». Паселішчы на яе берагах абазначаліся як «Цна-Хмарынская», «Цна-Ёдкава» і «Цнянка».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 4. Москва, 1987. С. 303.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 397-398.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 278. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-80. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)