Цудоўны лоў рыбы
Цудоўны або Цудатворны лоў рыбы — евангельская падзея, адзін з двух цудаў Ісуса Хрыста, запісаная ў кананічных Евангеллях. Цуды былі здзейснены на працягу некалькіх гадоў адно ад другога, але ў абодвух цудах апосталы няўдала ловяць рыбу ў Галілейскім моры, а калі Ісус кажа ім паспрабаваць яшчэ закінуць сеткі, яны ўзнагароджаюцца вялікім ўловам.
У хрысціянскім мастацтве два цуды адрозніваюцца тым, што ў першым цудзе Ісуса малююць у лодцы разам з Пятром, а ў другім цудзе Ён стаіць на беразе.
Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]
Першы цудоўны лоў рыбы[правіць | правіць зыходнік]
Згодна Евангеллю ад Лукі (5:1-11) першы цуд з ловам рыбы адбываецца ў пачатку служэння Ісуса, калі да Хрыста далучаюцца Пётр, а таксама сыны Зевядзея Якаў і Ян.
У дзень, калі адбыўся гэты цуд, Ісус прапаведаваў недалёка ад возера Генісарэтскага (Галілейскага мора), калі ён убачыў дзве лодкі каля берага. Хрыстос садзіцца ў лодку, якая належала Пятру і просіць адплыць крыху ад берага, з лодкі Ён вучыў людзей. Пасля гэтага Ён сказаў Пятру: «Адплыві на глыбіню і закінь сеткі для лоўлі». Пётр адказаў: «Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і не злавілі нічога. Але паколькі ты так кажаш, я закіну сеткі».
Калі яны зрабілі гэта, то «злавілі такую вялікую колькасць рыбы, што іх сетка пачала рвацца» і спатрэбілася дапамога ад іншай лодкі. Калі Пётр убачыў буйную здабычу, і што абедзве лодкі ледзь не танулі, ён упаў да ног Ісуса і сказаў: «Адыдзі ад мяне, Госпадзе! Я чалавек грэшны». Ісус адказаў: "Не бойся, з гэтага часу будзеш лавіць людзей", пасля чаго Пётр і яго супрацоўнікі Якаў і Ян пакінулі ўсё і пайшлі за Ісусам.
Другі цудоўны лоў рыбы[правіць | правіць зыходнік]
Другі цудоўны ўлоў рыбы таксама называюць «цудам вылаву 153 рыб», і ён вельмі падобны на першы. Пра цуд паведамляецца ў Евангеллі ад Яна (21:1-14) і ён адбываецца пасля Уваскрэсення Ісуса.
Пасля Уваскрэсення Ісуса сем вучняў — Пётр, і Фама, Нафанаіл, сыны Зеведея (Якаў і Ян), і два іншых — вырашылі пайсці на рыбалку аднойчы ўвечары, але нічога не злавілі у тую ноч. Ранняй раніцай наступнага дня, Ісус (якога яны не пазналі) звярнуўся да іх з берага: «Сябры, ці ёсць у вас якая рыба?»
Калі яны адказаць адмоўна (пытанне на грэчаскай мове выкарыстоўвае часціцу, якая чакае адказ «Не»), Ісус адказвае: «Кіньце вашыя сетку па правы бок лодкі, і вы зловіце» Пасля гэтага, « і ўжо не маглі выцягнуць нерат ад мноства рыбы.
Зразумеюшы падабенства з Настоўнікам, вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётру: «Гэта Гасподзь!», пасля чаго Пётр скокнуў у ваду і паплыў, каб сустрэцца з Хрыстом (аспект гісторыі часта, паказваецца у хрысціянскім мастацтве), а астатнія вучні рушылі ўслед ў лодцы, буксіруючы сетку, у якой аказалася 153 буйныя рыбы.
Гэты ўрывак традыцыйна з'яўляецца аднім з літургічных чытанняў напярэдадні Вялікдня, на гэту тэму былі напісаныя пропаведзі Аўрэлія Аўгустына, Іаана Златавуста і іншымі.
У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]
Частка вітража Кентэрберыйскім саборы (першы цуд)
Выява А. Ласенка, 1762 (першы цуд)
Выява Конрада Віца, 1444 (другі цуд)
Выява Якопа Басана, 1545 (першы цуд)
Акварэль Джеймса Цісо (першы цуд)
Выява А. Пеко, 1850-ыя (першы цуд)
![]() |
Цудоўны лоў рыбы на Вікісховішчы |
---|