Цукровая галава
Цукровая галава | |
![]() Від на гару Цукровая галава |
|
Каардынаты: 22°56′55″ пд. ш. 43°09′26″ з. д.HGЯO | |
---|---|
Размяшчэнне |
Бразілія |
Вышыня вяршыні |
396 м |
Першае ўзыходжанне | |
|
|
![]() |
Цукровая галава (парт. Pão de Açúcar) — гара ў Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія. Вышыня - 396 м.
Вяршыня, якая ўзвышаецца над залівам Гуанабара ва ўсходняй частцы Рыа, з'яўляецца адной з асноўных славутасцяў горада. З-за сваёй незвычайнай формы, якую бразільцы параўноўваюць з кавалкам цукру, яна атрымала назву «Цукровая галава». Па іншай версіі назва ідзе ад фразы «paunh-acuqua», што на мове тубыльцаў племя Тупі перакладаецца як «Высокі пагорак» або «Вартавы заліва». Паходжанне формы гары звязана з выветрываннем інтрузіўных магматычных парод, якія апынуліся на зямной паверхні. Расліннасць на схілах практычна адсутнічае.
У 1565 годзе ля падножжа цукровай галавы было заснавана паселішча партугальцаў, якое стала пасля горадам Рыа-дэ-Жанейра. Першае афіцыйна засведчанае ўзыходжанне на вяршыню здзейсніла англійская дзіцячая медсястра Генрыэта Карстэйрс, у 1817 годзе яна ўзняла на верхавіне гары брытанскі сцяг.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Бразіліі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |