Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 40—80 см. Сцябло прамое, да палавіны аблісцелае, каля асновы мае невялікую яйцападобную цыбуліну з маленькімі, на ножках, жаўтаватымі цыбулінамі. Лісце вузкае, жалабатае, з доўгімі похвамі. Кветкі цёмна-пурпуровыя, на доўгіх кветаножках, з цыбулінкамі ад асновы.