Цызальпійская Галія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цызальпінская Галія)
Падзел Галіі на правінцыі

Цызальпійская Галія (лац.: Gallia Cisalpina) — правінцыя Рымскай рэспублікі з цэнтрам у Медыялане, якая размяшчалася паміж Альпамі, Макрай, Апенінамі і Рубіконам. Таксама называлася Блізкай Галіяй (лац.: Gallia Citerior) або Галія Тагата (лац.: Gallia Togata), паколькі яе жыхары, як і рымляне, насілі тогі, у адрозненне ад іншых галаў.

Да 222 да н.э. тэрыторыя рымскай дзяржавы пашырылася на поўнач аж да ракі Пад. Далейшаму ўмацаванню рымскіх пазіцый у гэтым рэгіёне перашкодзіла Другая Пунічная вайна, якая развярнулася большай часткай на поўначы Італіі. Пасля падпісання міру з Карфагенам рымляне працягнулі экспансію на поўнач. Ваенныя дзеянні працягваліся каля 30 гадоў. За гэты час былі знішчаны некалькі гальскіх і лігурыйскіх плямёнаў, пабудаваны новыя дарогі і заснаваны такія ўмацаваныя пункты, як Аквілея, Балоння, Муціна, Парма. Мноства жыхароў былі дэпартаваны ў паўднёвыя вобласці Італіі, даўно верныя Рыму, у той час як адтуль выводзіліся калоніі на поўнач.

Гістарычна, Цызальпійская Галія падзялялася на дзве часткі: Цыспаданская Галія (лац.: Gallia Cispadana) (тэрыторыя паміж рэкамі Рубікон і Пад) з цэнтрам у Муціне, заваяваная да Ганібалавай вайны, і Транспаданская Галія (лац.: Gallia Transpadana) (паміж Падам і Альпамі), з цэнтрам у Медыялане, якая ўвайшла ў склад Цызальпійскай Галіі на паўстагоддзя пазней.

З часоў Саюзніцкай вайны насельніцтва Цыспаданскай Галіі атрымала правы рымскага грамадзянства, а Транспаданскай — лацінскае права.

У 73 да н.э. каля Муціны войска Спартака нанесла паражэнне легіёну праконсула Цызальпійскай Галіі Гая Касія Лонгіна.

У 58 да н.э. праконсульства ў Цызальпійскай Галіі атрымлівае Юлій Цэзар. Ён выкарыстоўваў гэту правінцыю, як плацдарм для вядзення вайны ў Трансальпійскай Галіі. У ноч з 10 на 11 студзеня 49 да н.э. войска Цэзара перайшло Рубікон, паклаўшы пачатак грамадзянскай вайне. Пасля замацавання Цэзара ў Рыме жыхары Трансальпійскай Галіі атрымалі правы рымскага грамадзянства.

Цызальпійская Галія была аб'яднана з Італіяй паміж 43 і 42 гг. да н.э. консулам Актавіянам Аўгустам у рамках праграмы «італізацыі», высунутай другім трыумвіратам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Corbella, Roberto: «Magia e mistero nella terra dei Celti : Como, Varesotto, Ossola»; Macchione, Varese 2004; 159 p. : ill. ; 25 cm; ISBN 8883401867; EAN: 9788883401862
  • D’Aversa, Arnaldo: «La Valle Padana tra Etruschi, Celti e Romani», PAIDEIA, Brescia 1986, 101 p. ill., 21 cm, ISBN 88-394-0381-7
  • Raffaele De Marinis and Venceslas Kruta in ‘’Italia, omnium terrarum alumna’’, Garzanti-Scheiwiller, 1990
  • Grassi, Maria Teresa: «I Celti in Italia» — 2. ed, Longanesi, Milano 1991 (Biblioteca di Archelogia); 154 p., 32 c. di tav., ill. ; 21 cm; ISBN 88-304-1012-8